Прамая тэлефонная лінія
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
З мэтай хуткага рэагавання па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі ў паліклініцы арганізавана работа "прамой тэлефоннай лініі" з 9.00 да 12.00 па наступных тэмах:
У 1 квартале 2020г.
+375 (17) 341-27-55
галоўны урач
- 19.03.2020 – Арганізацыя працы паліклінікі: парадак пастаноўкі і зняцця з уліку, запіс да урача, арганізацыя прыёмаў лекараў, выклік урача на дом і інш. Арганізацыя дыспансерызацыі дзяцей, парадак накіравання на абследавання і кансультацыі, індывідуальны план праходжання дыспансерызацыі. Выдача даведкі аб стане здароўя, тэрміны.
У 2 квартале 2020г.
+375 (17) 341-87-39
намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы
- 14.04.2020 – Парадак афармлення медыцынскай дакументацыі для паступлення ў школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Парадак афармлення даведкі для паездкі ў летні аздараўленчы лагер. Санаторнае лячэнне, паказанні і супрацьпаказанні для дзяцей. Нашы здраўніцы. Парадак афармлення выпіскі для паездкі ў санаторый.
Дадаткова, можна атрымаць адказ на актуальныя для Вас пытанні!
У 3 квартале 2020г.
+375 (17) 341-27-55
галоўны урач
- 16.07.2020 – Организация медыцынскай рэабілітацыі, санаторна-курортнага лячэння, паказанні і супрацьпаказанні для дзяцей. Арганізацыя працы паліклінікі: парадак пастаноўкі і зняцця з уліку, запіс да урача, арганізацыя прыёмаў спецыялістаў, выклік урача на дом і інш.
Дадаткова, можна атрымаць адказ на актуальныя для Вас пытанні!
У 4 квартале 2020г.
+375 (17) 341-87-39
намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы
- 10.11.2020 – Арганізацыя работы паліклінікі па правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці па догляду за хворым членам сям'і. Арганізацыя медыцынскай дапамогі у паліклініцы дзецям-інвалідам; сем'ям, дзе дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, сацыяльныя льготы, выпіска лекавых сродкаў на льготных умовах.
Дадаткова, можна атрымаць адказ на актуальныя для Вас пытанні!